К'юбі!

Умовы выкарыстання

К'юбi — гэта набор мiкрасэрвiсаў для інтэрнэту. Тут напісана, як ім карыстацца.

Галоўнае!

Заходзячы на qb.by, карыстальнік (так-так, Вы) аўтаматычна згаджаецца з тым, што на яго кладзецца ўся адказнасць за тое, якім чынам ён будзе іх выкарыстоўваць.

Асноўнае!

Распрацоўшчыкі прынцыпова не кантралююць дзеянні карыстальнікаў, але, пры паступленні скаргаў, могуць правесці праверку і пры выяўленні парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь або іншых парушэнняў, прыняць адпаведныя меры. Меры будуць прымацца, пакуль законнасць і парадак не будуць адноўленыя ў поўным аб'ёме.

Памятайце!

— Забараняецца выкарыстанне К'юбi для перадачы і распаўсюджвання шкоднаснай, абразлівай, супрацьзаконнай інфармацыі, праграм, файлаў.
— Забараняецца выкарыстанне К'юбi ў аўтаматычным рэжыме (загрузка, спампоўванне файлаў і перасылка па скарочаных спасылках).
— Забараняецца выкарыстанне К'юбi для спаму і фішынгу.

Дарэчы!

Спіс даступных сэрвісаў можа быць зменены па меркаванні распрацоўшчыкаў.